BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сёння – дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў дачыненні да жанчын

25 лістапада — міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын. Паводле праваабарончага цэнтра «Вясна», у Беларусі 156 палітзняволеныя жанчыны знаходзяцца за кратамі, праваабаронцам вядома пра 503 былых палітзняволеных жанчын.

Беларусь дагэтуль не ратыфікавала Стамбульскую канвенцыю, міжнароднае пагадненне Рады Еўропы аб прадухіленні і барацьбе з гвалтам у адносінах да жанчын і хатнім гвалтам. Мэта Канвенцыі — нулявая цярпімасць да гвалту.

Гвалт у адносінах да жанчын — найбольш распаўсюджанае парушэнне правоў чалавека ў свеце, гэты панятак уключае ў сябе любую форму фізічнай, сексуальнай, псіхалагічнай або эканамічнай шкоды жанчынам. Паводле звестак ААН, кожныя 10 хвілін у свеце адбываецца забойства жанчыны, кожную гадзіну больш за пяць жанчын забіваюць свае ж сямейнікі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ілюстрацыйнае з адкрытых крыніц інтэрнэту