BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сёння – Дзень беларускай вайсковай славы

8 верасня 1514 году пад Воршай, на рацэ Крапіўне, адбылася найбуйнейшая бітва вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1512–1522 гадоў, у якой войска ВКЛ пад кіраўніцтвам Канстанціна Астроскага разбіла войска Масковіі. Аршанская бітва — адна з найбуйнейшых бітваў на тэрыторыі Еўропы на пачатку XVI ст. Перамога ў ёй дала ВКЛ магчымасць вярнуць захопленыя праціўнікам Дуброўну, Амсціслаў і Крычаў.

У Беларусі нацыянальна арыентаваная частка грамадства цяпер адзначае гэтую дату як Дзень беларускай вайсковай славы.

Першае святкаванне Дня беларускай вайсковай славы 8 верасня 1992 году ў Менску зладзіла грамадзкае аб’яднанне БНФ «Адраджэнне» пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка. Свята таксама адзначылі ў Берасці, Гародні і іншых гарадах. З таго часу неафіцыйна гэты дзень святкавалі даволі шырока, але дзяржаўнага статусу свята так і не набыло.