Сёння – гадавіна выбуху ў менскім метро. 11 красавіка 2011 года адбыўся выбух у менскім метрапалітэне. У выніку тэракту загінулі 15 чалавек, 203 пацярпелі.

Фактычна праз суткі, вечарам 12 красавіка, былі затрыманы падазраваныя, 25-гадовыя ўраджэнцы Віцебска Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў. Акрамя абвінавачання ва ўчыненні тэракту ў метро, пасля іх абвінавацілі ў выбухах у Віцебску восенню 2005 года і ў Менску 4 ліпеня 2008 года.
Крымінальную справу аб тэракце ў метро разглядаў Вярхоўны суд. Канавалаў падчас працэсу сваю віну прызнаў поўнасцю. Кавалёў сваё дачыненне да ўсіх трох выбухаў адмаўляў, а таксама заявіў, што падчас дасудовага расследавання агаварыў сябе і Канавалава пад націскам следства. Суд прыгаварыў абодвух да смяротнай кары. Прысуды былі прыведзеныя ў выкананне.
Беларускае Радыё Рацыя