BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сёння Раману Бандарэнку споўнілася б 35 гадоў

Раман – жыхар «Плошчы Перамен», які 11 лістапада 2020 года, пабачыўшы ў чаце, што нейкія людзі зрываюць бел-чырвона-белыя стужкі паблізу яго дома, выйшаў паразмаўляць з імі. Невядомыя ў цывільным і масках збілі хлопца, пасля чаго Раман у цяжкім стане трапіў у больніцу. Аперацыя доўжылася некалькі гадзін, аднак увечары 12 лістапада Раман памёр. За забойства хлопца так дагэтуль ніхто і не пакараны.

Беларускае Радыё Рацыя