Сёння, 1 жніўня, споўнілася б 36 гадоў Раману Бандарэнку, мастаку, удзельніку пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 году.

11 лістапада 2020 году Рамана пабілі мужчыны, якія зразалі бел-чырвона-белыя стужкі ў двары дому па вуліцы Чарвякова ў Менску. Малады чалавек памёр у шпіталі на наступны дзень.
Сярод прысутных падчас нападу на запісах з камераў назірання пазналі экс-кіраўніка Федерацыі хакею Беларусі Дзмітрыя Баскава, неаднаразовага чэмпіёна свету ў тайскім боксе і кікбоксінгу Дзмітрыя Шакуту і прэс-сакратарку Лукашэнкі Наталлю Эйсмант.






