9 лістапада 1938 года нямецкія нацысты ўчынілі габрэйскі пагром, які ўвайшоў у гісторыю як «Крышталёвая ноч». У гэты ж дзень у 1941 годзе нацысты расстралялі паўтары тысячы габрэяў у беларускім мястэчку Мір.

У наш час 9 лістапада адзначаецца Сусветны дзень супраць фашызму і антысемітызму ў памяць пра тыя трагічныя падзеі ды іх ахвяры.






