BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сёння ў Моладзевым Хабе на Канстытуцыі 6 адбудзецца грамадска-публічнае абмеркаванне

У Моладзевым Хабе на Канстытуцыі 6 (Беларуская прастора «Робім разам») адбудзецца грамадска-публічнае абмеркаванне на тэму: «Праблемы інтэграцыі беларускай дыяспары ў Варшаве».

Галоўная мэта мерапрыемства — абмеркаванне актуальных для беларусаў Варшавы пытанняў, па якіх яны могуць атрымаць дапамогу ў Прасторы. На валанцёрскіх пачатках дапамогу аказвае высокадасведчаны ў праблемах эмігрантаў спецыяліст, гаворыць кіраўнік Моладзевага Хаба (Прасторы) Сяргей Бульба:

– Зарыентуемся і абмяняемся думкамі наконт выбарчых працэсаў унутры Беларусі, імітацыі выбараў Беларусі, скажам так. І другое пытанне – падымем дыяспаральныя праблемы і актуальныя пытанні для беларусаў менавіта ў Варшаве. Ну і адпаведна абмяркуем шляхі, якімі мы можам вырашаць гэтыя задачы.

Мерапрыемства адбудзецца 25 студзеня ў 17:00 у памяшканні Моладзевага Хаба (Беларуская прастора «Робім разам»). Супрацоўнікі Хаба (Прасторы) сардэчна запрашаюць.

Беларускае Радыё Рацыя