Адпаведную пастанову падпісала кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская:
Медалём Францыска Скарыны за высокія дасягненні ў сваёй дзейнасці ўзнагароджваецца
Ніна Баршчэўская – беларуская мовазнаўца, грамадская і культурная дзяячка.
Медалём «За плённую працу на карысць Беларусі» ўзнагароджваюцца:
Рафал Дзенцялоўскі – журналіст, палітычны аглядальнік;
Анджэй Войцех Рахуба – польскі гісторык і грамадскі дзеяч, прафесар Інстытута гісторыі Польскай акадэміі навук;
Анджэй Ежы Закшэўскі – польскі юрыст, гісторык права і грамадскі дзеяч;
сем сяброў Геральдычнай Рады (непублічна).
Крыжом Адраджэння Беларусі (братоў Луцкевічаў) узнагароджваюцца:
Яўген Вапа – беларускі журналіст, грамадскі дзеяч;
Алег Латышонак – доктар гістарычных навук, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы, выкладчык Беластоцкага ўніверсітэта.
Вышэйпералічаныя асобы праявілі адданасць інтарэсам беларускага народу і зрабілі значны ўклад у развіцце беларускай культуры, адзначаецца ў пастанове Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.