12 лістапада суд Партызанскага раёна Менска прызнаў сайт ініцыятывы «Письмо.бел», а таксама старонкі яе ў сацсетках «экстрэмісцкімі матэрыяламі», паведамляе «Вясна».

«Письмо.бeл» дазваляе дасылаць лісты вязням анлайн. Трэба толькі набраць тэкст ліста, аплаціць канверт, выбраць адрасата і пазначыць свой адрас. А ўжо супрацоўнікі сэрвісу раздрукоўвалі ліст і дасылалі патрэбнаму чалавеку. Кіраўнікоў сэрвісу затрымалі ў канцы мінулага года і асудзілі. Ім далі 2,5 года «хатняй хіміі».