BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Севярын Квяткоўскі: Пішу гісторыю жыцця ў Батумі

Публіцыст і журналіст Севярын Квяткоўскі ўпершыню выступіў перад беларусамі Батумі ў прасторы МедыяХаб са сваімі «Батумскімі расказамі».

Гэтыя творы,  на думку аўтара, з’яўляюцца адлюстраваннем яго жыцця ў гэтым грузінскім горадзе:

Гэта вельмі эмацыйны момант майго жыцця, таму што я сюды не проста рэлакаваўся, я выскачыў фактычна амаль дзівам з няволі. І гэты горад мяне перазагрузіў, даў мне новыя сілы для жыцця, для натхнення, для творчага натхнення. Гэта першае. Другое, беларускія дыяспары зараз ствараюцца ўпершыню ў гісторыі ў маштабах. Варшава, Беласток, Вільня, на чацвёртым месцы – Батумі.

Па словах Севярына Квяткоўскага, яго героі гэта жыхары горада розных нацыянальнасцяў, у тым ліку і прадстаўнікі мясцовай беларускай дыяспары:

Гэта людзі, якіх я сустрэў у Тбілісі і Батумі ў першую чаргу. Гэта самыя розныя мясцовыя жыхары, ёсць там і бандыты, і паліцыянты. Ёсць там і музыкі.

РР: Беларусы ёсць сярод гэтых герояў?

– Адсоткаў 20-30 – гэта беларуская тэматыка, таму што я разумею, што я фіксую новую з’яву, абсалютна дзіўную – беларускую дыяспару ў экзатычным горадзе Батумі, які знаходзіцца ў субтропіках.

На прэзентацыю завіталі амаль тры дзясяткі беларусаў, таксама былі і сябры, і суседзі Севярына Квяткоўскага. Апроч Севярына адзін з яго твораў прачытаў вядомы беларускі блогер Стась Карпаў.

Беларускае Радыё Рацыя