BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Севярыненка: За 4 гады Украіна вельмі змянілася

Чатыры гады расейскія войскі вядуць з Украінай поўнамаштабную вайну.

Украінскі актывіст супольнасці «Майдан Батумі» Аляксей Севярыненка распавядае пра сваё ўражанні ад першых дзён гэтай фазы вайны ва Украіне:

– Я чакаў, што адбудзецца вайна. Гэта было абсалютна зразумела. І гэта не спадзяваннем не стала. Але ўсё адно прызвычаіцца да вайны немагчыма, бо ніхто з нас не меў такога досведу. Я заўжды думаў, мабыць, калі быў падлеткам, мяне заўжды здзіўляла, што на долю нашага з вамі пакалення не выпала ніводнай такой вялікай катастрофы.

Аляксей упэўнены, што за апошнія чатыры гады яго Радзіма вельмі змянілася:

– Украіна вельмі змянілася. На жаль, мы страцілі шмат людзей, шмат жыццяў і найлепшых жыццяў, і іх ужо не вярнуць. Але ў тым Украіна сур’ёзна змянілася, што яшчэ гадоў 10 таму ніхто ў Еўропе ды ў свеце не чуў пра Украіну, каб дзесьці паказаць на мапе або на глобусе.

У грузінскім Батумі адбудуцца некалькі акцыі, прысвечанай чацвёртай гадавіне поўнамаштабнага ўварвання, аднак вулічныя акцыі, якія адбываліся некалькі год таму ў гэтым грузінскім горадзе – забароненыя грузінскімі ўладамі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя