BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Сілавікам патрэбна была новая гучная шпіёнская справа”

Пра палітвязняў мужа і жонку Капузаў з Драгічына вядома няшмат. Судовы працэс быў закрыты, адваката не было – застрашаная сілавікамі, адвакатка адмовілася ад абароны.

Вольга и Дзмітрый Капузы

Афіцыйна, па якіх артыкулах пакараны вялізнымі тэрмінамі Дзмітрый і Вольга, невядома. З прадэманстраванага роліка на дзяржТВ, Капузы пакараны, як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», 24 і 21 гадамі калоніі адпаведна. Іх звінавацілі ў шпіянажы на карысць Украіны.

Былы палітвязень, які доўгі час сядзеў у адных камерах з Дзмітрыем, праліў святло на гэтую гісторыю:

– Спачатку ў яго быў 289-ы артыкул. Калі я апошні раз з ім бачыўся, яму сказалі, што хочуць яго абвінаваціць па 356-ым артыкуле, гэта здрада радзіме. Ёсць такая вёска Сварынь у Драгічанскім раёне, яна знаходзіцца недалёка ад мяжы з Украінай. У яго там ёсць дом, і ён займаўся, і не толькі ён, там многія займаліся кантрабандай бурштыну з Украіны і інш. У адзін з яго схронаў гэбэшнікі падклалі яму выбухоўку.

Дзмітрыю прастрэлілі нагу, дапамогі не аказалі. З гэтай вёскі арыштавалі 10 чалавек, білі бязлітасна, мачыліся крывёю. Дзмітрыю гумовую дубінку ў рану заганялі. Сілавікам патрэбна была новая гучная шпіёнская справа. А такіх шпіёнаў знайсці нескладана. Да вайны кантрабандай займаўся ледзь ня кожны вясковец, які жыве па суседстве з украінцамі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя