BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сілавікі апублікавалі відэа з затрыманай сястрой актывіста Вінярскага Аленай Церашковай

Набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал апублікаваў «пакаянае» відэа з Аленай Церашковай, сястрой актывіста і палітвязня Максіма Вінярскага. На запісе яна кажа, што зʼяўлялася сябрам «Еўрапейскай Беларусі», у 2019 годзе балатавалася ў парламент, была затрыманая за ўдзел у пратэстах 2020 года.

Інфармацыя аб затрыманні Алены зʼявілася 20 траўня. Тады паведамлялася, што паводле папярэдняй інфармацыі, яе абвінавачваюць па артыкуле аб удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК).

Алена Церашкова – сківічна-тварны хірург, пісьменніца, перакладчыца, двухразовая чэмпіёнка Беларусі па таэквандо, маці чацвярых дзяцей.