BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сілавікі атрымалі загад не дапусціць пратэстаў

Напярэдадні выбараў 2025 года супрацоўнікі міліцыі атрымалі спісы грамадзян, якія ўдзельнічалі ў пратэстах 2020-га — для “адпрацоўкі і правядзення прафілактычных мерапрыемстваў”, сцвярджае аб’яднанне былых сілавікоў ByPol са спасылкай на ўласную крыніцу. Супрацоўнікі павінны ўпэўніцца, што гэтыя людзі не будуць браць удзел у пратэстах. Для гэтага, не выключана, асобных “нядобранадзейных” беларусаў напярэдадні “выбараў” могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці, у тым ліку і на падставе надуманых або нязначных падстаў.

Паводле інфармацыі арганізацыі, перад сілавымі структурамі стаіць задача “не дапусціць акцый пратэсту, накшталт тых, якія пачаліся падчас папярэдніх “выбараў” 2020 года”.

Беларускае Радыё Рацыя