BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сілавікі масава затрымліваюць жыхароў Магілёўшчыны

Пасля затрымання 23 верасня Аляксандра Кандрычына, які, па версіі сілавікоў, нанёс нажавыя раненні двум супрацоўнікам ГУБАЗіК, у Магілёве пачалася масавая зачыстка грамадзян, якія, на думку супрацоўнікаў міліцыі, маглі мець дачыненне да нападу, піша «Вясна».

Адзін з затрыманых магілёўцаў. Скрыншот з відэа

Літаральна праз некалькі дзён пасля здарэння сілавікі затрымалі сябра і былога калегу Кандрычына. Па інфармацыі прэс-службы МУС, пры ператрусе ў доме затрыманага сілавікі выявілі агнястрэльную зброю, У дачыненні да затрыманага распачалі крымінальную справу . А 1 кастрычніка з’явілася інфармацыя пра «зачыстку дэструктыўных ячэек» у Магілёве.

Як паведамляе MAYDAYMog, было затрымана мінімум 4 мужчыны, У дадзены момант лёс гэтых людзей невядомы.

Беларускае Радыё Рацыя