BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сілавікі пачалі наведваць родных беларусаў, якія з’ехалі за мяжу

Праваабаронцы паведамляюць пра рэйды сілавікоў да родных тых, хто з’ехаў за мяжу: вядома сама меней пра тры такія выпадкі, піша «Вясна».

Фота: “Вясна”

Людзей просяць угаворваць сваіх сваякоў вярнуцца ў Беларусь праз «камісію па вяртанні». Нагадаем, летась улады стварылі міжведамасную «камісію па вяртанні» для працы з беларускімі эмігрантамі, якую ўзначаліў генпракурор Андрэй Швед. Камісія мусіць распавядаць ахвотным вярнуцца ў Беларусь пра наяўнасць ці адсутнасць прэтэнзіяў да іх з боку дзяржорганаў і магчымасць вярнуцца, не трапіўшы за краты. 26 студзеня 2024 году Андрэй Швед заявіў, што за год працы «камісія па вяртанні» атрымала больш за 150 заявак, таму яе працу прадоўжаць яшчэ на год.

Праваабаронцам вядомыя сама меней тры выпадкі, калі нягледзячы на «дамоўленасці», супраць людзей заводзілі крымінальныя справы пасля вяртання з-за мяжы.