Пра гэта паведамляе @BSDP_Hramada.

«Стала вядома аб першым візіце праваахоўнікаў да былога сябра БСДП, які знаходзіцца за мяжой. Сённяшняй раніцай, 13 траўня, супрацоўнікі ў цывільным завіталі да бацькоў актывіста. Папрасілі паказаць асабістыя рэчы.
У выніку забралі партыйны сцяг, партыйны білет, перадвыбарчыя плакаты, буклеты, Статут партыі і іншую партыйную літаратуру. Да ведама партыйная сімволіка з ружай таксама прызнана “экстрэмісцкай”».