Сцвярджаецца, што ўсе яны былі звязаныя з чатам аматараў велапрабегаў, паведамляе тэлеканал «Беларусь 1». Ананімны «аператыўны супрацоўнік» сцвярджае, што ў ім публікаваліся «заклікі да выхаду на несанкцыянаваныя мерапрыемствы», а пасля ён «пераўтварыўся ў супольнасць, у якой выношвалі і абмяркоўвалі планы, як зрынуць дзейную ўладу». Паведамляецца, што адміністратара чату ўжо «прыцягнулі да адказнасці». У сюжэце паказалі ўдзельнікаў і канфіскаваную ў іх бел-чырвона-белую сімволіку.
Праваабаронцы паведамлялі пра масавыя затрыманні ў Наваполацку і Полацку яшчэ ў пачатку снежня.