Сілавікі далі справаздачу пра рэйды ў Петрыкаве і Жыткавічах, падчас якіх было затрымана як мінімум пяць чалавек.
Затрыманыя кажуць на камеру, што былі падпісаныя на так званыя “экстрэмісцкія” рэсурсы. Адзін з іх кажа, што “меў неасцярожнасць дапусціць крытычныя выказванні на адрас Лукашэнкі і некаторых чыноўнікаў”.