Сілавікі праводзяць ператрусы ў родных беларусаў, якія бралі ўдзел у святкаванні Дня Волі за мяжой сёлета ў сакавіку.

“Медыязона” паразмаўляла з некалькімі беларусамі, да сваякоў якіх прыходзілі нядаўна. Усе яны пацвердзілі, што бралі ўдзел у акцыях і маршах на тэрыторыі Польшчы, з’ехалі з Беларусі некалькі гадоў таму. Пра іншыя адкрытыя крымінальныя справы супраць сябе не ведаюць. Супрацоўнікі, якія праводзілі ператрусы, у кватэры не ўрываліся. Пыталіся пра тых, хто з’ехаў: пра іх працу і заробак, ці ёсць ад іх «фінансавая дапамога». Таксама прасілі паказаць рэчы тых, хто з’ехаў, некаторыя рэчы канфіскоўвалі. Некаторыя сцвярджаюць, што з блізкіх узялі «падпіску аб неразгалошванні», прысвоілі статус сведкі па крымінальнай справе.
У аўторак 5 жніўня ў Следчым камітэце заявілі, што ім вядомыя асобы яшчэ 207 удзельнікаў акцый у Польшчы, ЗША, Літве, Канадзе і Вялікабрытаніі.
Беларускае Радыё Рацыя






