BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сілавікі прыйшлі ў незалежныя рэгіянальныя медыя, якія засталіся ў Беларусі

Лукашэнкаўскія сілавікі прыйшлі ў рэдакцыі выданняў «Вячэрні Бабруйск», «Бабруйск Інфо» і «Вольнае Глыбокае». На праўладным тэлеканале АНТ з’явіліся відэа допытаў рэдактараў рэгіянальных незалежных медыя і ператрусы ў рэдакцыях.

Выданні вінавацяць у атрыманні грошай ад амбасады ФРГ «за артыкулы рэкламнага характару пра Германію. Сцвярджаецца, што з 2020 года амбасада выдаткавала на гэта каля 226 тысяч долараў. У прапагандысцкім матэрыяле гаворыцца, што на прадастаўленне рэкламных паслуг былі заключаны дамовы, але не адзначаецца, што гэта цалкам законная дзейнасць і за атрыманыя грошы рэдакцыі сплачвалі падаткі ў дзяржбюджэт Рэспублікі Беларусь.

Беларускае Радыё Рацыя