Сілавікі разграмілі яшчэ адну кватэру, на гэты раз псіхолага Алы Марціновіч з Гомеля. З пачаткам поўнамаштабнай вайсковай агрэсіі Расеі супраць Украіны Марціновіч звярталася да беларусаў з антываенным пасланнем. Калі яна вымушана была пакінуць Беларусь з-за пераследу, сілавікі затрымлівалі і судзілі яе дачку Ксенію. У дачыненні да Алы Марціновіч распачатая крымінальная справа паводле артыкула «Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім», нагадвае «Флагшток».

Раней былі разгромлены некалькі кватэр іншых палітуцекачоў. Сярод іх – Яніна Сазановіч, Вадзім Пракоп’еў, Андрэй Павук, Антон Матолька, дом сям’і Валерыя і Веранікі Цапкалаў ды іншых. Сілавікі разграмілі і кватэру Наталлі Суславай, маці загінулага ва Украіне беларускага добраахвотніка Паўла «Волата».
Беларускае Радыё Рацыя






