BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сілавікі шукаюць журналіста Ігара Карнея, якога самі ж выслалі з Беларусі

Былога палітвязня, якога ў чэрвені прымусова выслалі з Беларусі, зараз шукаюць судовыя выканаўцы. Яны патрабуюць ад яго пагасіць запазычнасаць за «паслугі», аказаныя ў СІЗА №1 на Валадарскага, і пагражаюць прымусовым прывадам.

Ігар Карней

Пра гэта журналіст напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

«Увайшоў у становішча паднявольных клеркаў, напісаў у вайбер, што прыйсці хачу, але не магу, раскажыце, што за пару гадоў адсутнасці мог такое ўтварыць, што паставілі на лічыльнік… То закідвалі запрашэннямі/пагрозамі, а то раптам мёртвая цішыня. Хоць і прачыталі».

Каментар пад допісам Ігара пакінуў і былы палітвязень Ігар Лосік — яму прыйшла такая ж паперка і «запрашэнне прыйсці на біржу працы».

Вясна