BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сілавікі ўчынілі ператрус у кватэры блогера Vadimati


У кватэры блогера Вадзіма Ермашука (Vadimati), які цяпер знаходзіцца ў Польшчы, сілавікі правялі ператрус. Паводле праўладных крыніц, гэта можа быць звязана з яго ўдзелам у акцыі беларусаў у Варшаве 26 студзеня. Як паведамляе Hrodna.life, Следчы камітэт Беларусі раней заявіў, што ўсталяваў асобы 365 удзельнікаў замежных акцый салідарнасці і пагражае ім крымінальным пераследам. Улады таксама плануюць праверыць, ці маюць гэтыя людзі маёмасць у Беларусі. Вадзім Ермашук у 2021 годзе быў асуджаны на тры гады калоніі па абвінавачанні ў знявазе дзяржаўных сімвалаў і Лукашэнкі. Ён выйшаў на волю ў чэрвені мінулага года, а ў снежні з’ехаў за мяжу.

Беларускае Радыё Рацыя