У каналах, звязаных з ГУБАЗіК і дзяржаўнымі прапагандыстамі, зʼявіўся «спіс падпісантаў экстрэмісцкіх рэсурсаў». Ён апублікаваны ад імя «неабыякавага грамадзяніна, на жыццё якога змагары паўплывалі ў дрэнны бок».
Сілавікі збіралі базы падпісантаў незалежных медыя і раней. Калі вы нешта робіце ў сацсетках, то варта мець на ўвазе, што гэта так ці іначай можа стаць публічным або вядомым сілавікам – у гэтым уся сутнасць сацыяльных сетак. Таму калі вы знаходзіцеся ў Беларусі або вяртаецеся туды, то варта быць гранічна асцярожным.