Гомельскія прапагандысты заявілі, што ў чаце «дыскрэдытавалі працу грамадскага транспарту». Мяркуючы па відэа, апублікаваным у набліжаным да сілавікоў тэлеграм-канале, затрымалі сама меней трох чалавек.
У «пакаяльным» відэа адзін з затрыманых, які прадставіўся адміністратарам тэлеграм-чата, кажа, што чат стварылі на пачатку 2021 году для «абмеркавання працы грамадскага транспарту Гомля, У чаце, паводле яго, было «каля 125 чалавек». Таксама мужчына кажа, што нейкія карыстальнікі размясцілі ў ім спасылкі на артыкулы, якія былі прызнаныя «экстрэмісцкімі» матэрыяламі.
Як адзначала выданне «Флагшток», частку з гэтых чатаў вядуць дзяржаўныя ці набліжаныя да дзяржавы структуры, ва ўсіх гэтых каналах і чатах абмяркоўваюць толькі транспартныя пытанні, палітычныя тэмы там не закраналіся.