Мужчына прыехаў з расейскай сталіцы ў Беларусь, дзе яго затрымалі. На відэа, якое апублікавалі сілавікі, мужчына кажа, што з’яўляецца грамадзянінам Расеі. Ён быў падпісаны на групу «Беларусы Масквы», удзельнічаў у акцыях дыяспары ля пасольства Беларусі ў Маскве.
Таксама мужчына сказаў, што арганізоўваў адзіночны пікет супраць вайны ва Украіне і пісаў лісты палітвязням. Акрамя таго, мужчыну, мяркуючы з усяго, абвінавачваюць у тым, што ў яго знайшлі сляды бота «Перамога» і рэпосты з незалежных СМІ і каналаў. Блізкі да сілавікоў канал паведамляе, што затрыманага чакае крымінальная справа.