BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сілавікі затрымалі бацьку і сына з-за татуіровак

Сілавікі апублікавалі відэа з затрыманымі бацькам і сынам. Іх вінавацяць у «няправільных» татуіроўках.

У сына татуіроўка — абрэвіятура ACAB (All cops are bastards), уключаная ў Беларусі ў спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Хлопец кажа, што зрабіў яе ў 16 гадоў, і абяцае звясці яе.

Бацька, які працуе дальнабойшчыкам, паказвае на відэа татуіроўку з «Пагоняй». Паводле яго слоў, ён зрабіў яе восем гадоў таму і абяцае, што «будзе прыбіраць яе».

Герб «Пагоня» ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Пры якіх абставінах бацька з сынам былі затрыманыя і ў якім статусе знаходзяцца, не паведамляецца.