Сілавікі затрымалі былога палітвязня Паўла Чуркіна па падазрэнні ў супрацы з Галоўным упраўленнем разведкі Міністэрства абароны Украіны. Пра гэта расказалі ў перадачы «Усё па справе» на дзяржаўным тэлеканале, піша «Медыязона».
Падчас затрымання Чуркін на камеру гаворыць, што здымаў размяшчэнне «Іскандэраў», каб потым перадаць кадры УСУ.
У якасці пацвярджэння, што Чуркін быў завербаваны спецслужбамі Украіны, аўтары сюжэту дэманструюць ролік, дзе мужчына на камеру чытае нешта падобнае на тэкст прысягі Украіне.
Павел Чуркін быў асуджаны ў 2021 годзе на год калоніі за абразу Лукашэнкі. 24 траўня 2022 года выйшаў на волю.