Сілавікі затрымалі як мінімум пяць жыхароў Мазыра.
Пра гэта даведаліся праваабаронцы. На відэа сілавікоў усе яны кажуць, што былі падпісаныя на т. з. «экстрэмісцкія» суполкі ў сацыяльных сетках і перадрукоўвалі адтуль інфармацыю.
Дэталі справы пакуль не вядомыя.
Тым часам, у судзе Ляхавіцкага раёну пачаўся судовы працэс супраць Алега Півавара за нібыта «абразу Лукашэнкі». Справу разглядае суддзя Наталля Буднік.
Паводле сацыяльных сетак, Алегу 63 гады. Ён нарадзіўся ў расейскім Петразаводску, але скончыў школу і жыве ў Ляхавічах.
вясна