
Ён моцна жадаў служыць ва ўнутраных войсках.
Хлопец прыцягнуў увагу сілавікоў падчас восеньскай прызыўной кампаніі — яго пачалі правяраць.
Падчас іх высветлілася, што прызыўнік нібыта ўдзельнічаў у “экстрэмісцкіх” чатах і абмеркаваннях. За гэта прызыўніка назвалі “дыверсантам” і “кратом”, які нібыта “быў гатовы фатаграфаваць вайсковую тэхніку, узбраенне, спецсродкі і перадаваць аператыўныя звесткі пра службова-баявую дзейнасць войскаў”.
Сілавікі пагражаюць, што ў дачыненні да хлопца збіраюцца распачаць крымінальную справу.
Крыніца: t.me/viasna96