
На “пакаяльным відэа” затрыманы мужчына кажа, што працаваў інжынерам і “па родзе дзейнасці валодаў інфармацыяй пра месца пражывання вышэйшых службовых асоб, у тым ліку кіраўніка дзяржавы”. Гэтую інфармацыю ён нібыта пакідаў у чаце “Краіны для жыцця”.
Таксама мужчына кажа, што быў адміністратарам дваровага чата і арганізоўваў мерапрыемствы, а таксама выходзіў разам з жонкай на пратэсты. З-за гэтага яго звольнілі і ён быў вымушаны звярнуцца ў ініцыятыву ByHelp па дапамогу.
Крыніца: t.me/viasna96