BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сілавікі затрымалі супрацоўнікаў прадстаўніцтва LG у Беларусі

Супрацоўнікі ГУБАЗіКа прыйшлі ў прадстаўніцтва кампаніі LG у Беларусі і затрымалі чатырох супрацоўнікаў. Відэа з імі з’явілася ў праўладным тэлеграм-канале. Прадстаўніцтва паўднё-вакарэйскай кампаніі сілавікі называюць “экстрэмісцкай суполкай”.

This image has an empty alt attribute; its file name is fotorapg.webp

На відэа адна дзяўчына называецца менеджарам па продажы, называе свой заробак і кажа, што ў 2020 годзе тройчы хадзіла на нядзельныя маршы пратэсту. Яшчэ адна дзяўчына працуе менеджэрам па персаналу. Яна кажа, што ўлетку 2020-га была на мітынгу, пісала каментары ў дваровым чаце і “прымала ўдзел у чаяванні”. Мужчына ў чорнай куртцы называе свой заробак і кажа, што ў верасні 2020-га выходзіў на праезную частку. Другі мужчына кажа пра ўдзел у пратэстах у 2020 годзе, а таксама заяўляе, што на машыне ў яго былі налепкі з гербам “Пагоня”. Сілавікі таксама паказваюць на відэа патроны да пісталета Макарава, нібыта знойдзеныя ў аднаго з затрыманых.