У Магілёве затрыманы мясцовы жыхар, які напісаў негатыўны каментар на адрас Аляксандра Лукашэнкі. Відэа затрымання і “раскаяння” мужчыны сілавікі апублікавалі ў сваіх тэлеграм-каналах.
«За шэраг злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці затрыманы магілёвец. Больш за 7000 негатыўных каментароў у сетцы, пагрозы фізічнай расправай у адрас прадстаўнікоў улады з 2021 года», – гаворыцца ў паведамленні.
На кадрах падчас затрымання ў яго спыталі, ці ведае ён, чаму да яго дашлі. Магіляўчанін адказаў, што не ведае. “Затрыманы за шэраг злачынстваў, прадугледжаных артыкулам 368 Крымінальнага кодэкса”, — растлумачылі яму сілавікі.
На відэа мужчына распавёў, што ў 2020 годзе быў падпісаны на «дэструктыўны» канал, а ў 2021 годзе пакінуў каментар, «які ганьбіць прэзідэнта Беларусі». У паведамленні сілавікоў зазначаецца, што на волі магіляўчанін апынецца не хутка.
Беларускае Радыё Рацыя