BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сілавікі затрымалі заснавальніка кампаній па вытворчасці дронаў

ГУБАЗіК затрымаў заснавальніка кампаній aOrion і United Vehicle Robotics, відэа з мужчынам апублікаваў блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал.

На «пакаяльным відэа» затрыманы кажа, што мае пасаду намесніка дырэктара па развіцці фірмы, якая займаецца праектаваннем сістэм кіравання і беспілотнымі сістэмамі.

Мужчыну прымусілі прызнацца ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 годзе.

Паводле інфармацыі @mediazona_by, затрыманы — Вадзім Чараўко.

aOrion займаецца распрацоўкай і вытворчасцю прафесійных дронаў для бізнэсу і дзяржслужбаў.

United Vehicle Robotics займаецца праектаваннем і распрацоўкай аўтаномных грузавых дронаў-верталётаў і грузавых беспілотных авіяцыйных сістэм верталётнага тыпу.