«Пакаянае» відэа з ім апублікаваў набліжаны да іх тэлеграм-канал. На запісе мужчына кажа, што працуе ў IT-кампаніі, займаецца IT-стартапамі, уладкаваўся на працу нядаўна і на дадзены момант знаходзіцца на выпрабавальным тэрміне, «некалькі разоў удзельнічаў у акцыях пратэстаў, быў затрыманы, адбываў адміністрацыйнае пакаранне».

Паводле яго слоў, пераслаў звесткі аб супрацоўніку МУС у «Чорную кнігу Беларусі», у тэлеграм-чатах пісаў «абразлівыя каментары і звесткі аб перамяшчэнні тэхнікі», зайшоў у «план Перамога».
Па інфармацыі праваабарончага цэнтру «Вясна», мужчына мае імя прозвішча Зміцер Марчук.






