
У ізраільскага кіраўніцтва ёсць пэўная разгубленасць адносна таго, што будзе пасля 20 студзеня – моманту інаўгурацыі Дональда Трампа. Нягледзячы на яго праізраільскую пазіцыю, не зразумела, ці будзе стабілізавацца сітуацыя на Блізкім Усходзе, – адзначае грамадзянін Ізраіля, ураджэнец Беларусі, Расціслаў Гершатор:
— Самай актуальнай праблемай, на жаль, па-ранейшаму застаецца вайна з Палестынай, вайна ў Газе. Яна доўжыцца ўжо амаль паўтара года. Апошнім часам актыўных баявых дзеянняў няма, але перыядычна гінуць жаўнеры ад выбухаў і нападаў. Найбольш трагічнае – гэта закладнікі. На гэтым тыдні ўдалося вярнуць двух, але, на жаль, толькі целы загінулых.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Згодна з інфармацыяй The Jerusalem Post, на Блізкім Усходзе можа пачацца яшчэ адзін канфлікт – паміж Ізраілем і Турцыяй, якая можа аб’яднацца з сірыйскімі групоўкамі.
Беларускае Радыё Рацыя