
У панядзелак на старонцы сайту Белсату з’явіўся артыкул пад загалоўкам «Заклік набелістаў і інтэлектуалаў да прэм’ера Дональда Туска ў справе Белсату». Праз нейкі час гэты артыкул стаў недаступны.
Зварот быў падпісаны беларускай нобелеўскай лаўрэаткай у галіне літаратуры Святланай Алексіевіч, жонкай палітвязня і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага Наталляй Пінчук, лаўрэаткай літаратурнай прэміі Нобеля з Польшчы Вольгай Такарчук, былым кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Аляксандрам Мілінкевічам, а таксама старшынёй Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкай Сурвілай.
Дырэктар Белсату Аляксей Дзікавіцкі пракаментаваў для рэсурсу Wirtualnemedia.pl сітуацыю – зварот быў змешчаны заранёў памылкова, публікацыя была адтэрмінаваная, бо не ўсе подпісы яшчэ сабраныя.
Паводле Wirtualnemedia.pl