Пасля трэцяга года вайны не адчуваецца, што дзейнічае ваенны стан. Ідзе звычайнае жыццё. Усе занятыя сваімі паўсядзённымі справамі.

Бягучую сітуацыю ва Украіне апісала беларуская журналістка, грамадзянка Беларусі, па нацыянальнасці ўкраінка Марыя Маляўка:
– Сітуацыя рухаецца лінейна. Мы як бы глядзім на ўкраінскае грамадства, якое глыбіннае, і гэта не тое, што беларуская тусоўка, якая вось менавіта жыве інфаполем, жыве ў нейкіх замкнёных чатах, скажам, апазіцыйная беларуская тусоўка. Тут усё нашмат павольней развіваецца. То бок ад таго, што адбываецца, вядуцца размовы пра мір, насамрэч увесь мінулы год яны яшчэ адбываліся. Але гэта не змяняе абстаноўку дзесьці на вуліцах.
Згодна дадзеных Генеральнага штаба Украіны, толькі за апошнія суткі на фронце адбылося звыш 200 баявых сутыкненняў, звыш 60 – на Пакроўскім накірунку.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя