BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сітуацыя вакол Чырвонага касцёла ў Менску

Рамонт касцёла св. Сымона і Алены “хутка пачнуць”. Пра гэта паведаміў дырэктар прадпрыемства “Мінская спадчына”, якое кіруе будынкам, Аляксандр Кохан.

Паводле яго слоў, на наступным тыдні з касцёла пачнуць вывозіць маёмасць, пасля чаго пачнуцца рамонтна-аднаўленчыя работы.

Паводле Кохана, дамоўленасць пра вызваленне памяшканняў з пробашчам парафіі дасягнутая. Абмеркаванне гэтага пытання адбылося і на ўзроўні Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Нагадаем, што Чырвоны касцёл зачынены для вернікаў з 26 верасня 2022 года. Гэта адбылося пасля пажару, які, як сцвярджалася, узнік нібыта з-за праблем з электраправодкай.