Эпідэміёлагі паведамілі, што пад іх наглядам па краіне знаходзяцца дзясяткі людзей – гэта асобы, якія ў апошнія дні кантактавалі з грамадзянамі ў якіх клінічна пацвердзілі адзёр. Сітуацыю называюць напружанай, але цалкам падкантрольнай.

Адмысловец па санітарна-эпідэміялагічных пытаннях распавёў, як выглядае праца з людзьмі-кантакцёрамі:
Супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы — гэта экстраная вакцынацыя кантактных асоб супраць адзёру: і дарослым, і малым, і дзецям да года ўводзіцца імунаглабулін, у якіх ёсць дакладныя дадзеныя аб іх вакцынацыі ў дзіцячым узросце супраць адзёру. Што такое дакладныя дадзеныя? Гэта запіс медыцынскай кніжкі,
альбо гэта што чалавек правакцынаваны двухразова, альбо ёсць такі дакумент, як вакцынальны пашпарт. Гэтаму чалавеку вакцынавацца супраць адзёру ўжо не трэба.
Суразмоўца дадае, што калі немагчыма дакументальна пацвердзіць ранейшае прахаджэнне вакцынацыі супраць адзёру, то кантактная асоба застаецца ў ізаляцыі пакуль аналізы не пакажуць наяўнасць антыцелаў ці працэс інфекцыявання.
Беларускае Радыё Рацыя






