На сайце Міністэрства юстыцыі Беларусі выйшаў артыкул з вынікамі рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану.

«У 2023 годзе органамі ЗАГС Беларусі зарэгістравана больш за 65 тысяч актаў аб нараджэнні. Найбольшая колькасць запісаў актаў аб нараджэнні зьдзейснена органамі ЗАГС г. Менска — больш за 14 тысяч актаў і органамі ЗАГС Берасцейскай вобласці — больш за 10,8 тысячы актаў. Ва ўрачыстай абстаноўцы ў мінулым годзе органы ЗАГС зарэгістравалі нараджэнне больш як 4 тысячы нованароджаных».
У 2020 годзе ў Беларусі, па дадзеных Мінздароўя, нарадзілася 82971 дзіця.
У 2019 годзе ў Беларусі нарадзілася 87,8 тысяч дзяцей. Як тады паведамлялася, гэта быў гістарычны мінімум з 1945 года.
Зьвестак пра нараджальнасць у Беларусі за 2021 і 2022 год у публічнай прасторы знайсці не ўдалося. Актуальныя лічбы нараджальнасці і сьмяротнасьці па ўсёй краіне цэнтралізавана не публікуюцца з 2020 года.
Колькасць народжаных дзяцей
1953 — 176 200
1963 — 173 889
1973 — 144 729
1983 — 173 510
1993 — 117 384
2003 — 88 512
2013 — 117 997
2023 — каля 65000.
У выніку каэфіцыент нараджальнасці (адносіны колькасці народжаных да агульнай сумы насельніцтва) апусціўся да гістарычнага мінімуму — 7,08. Гэта менш, чым у часы Другой сусветнай вайны.






