Сітуацыя з распаўсюдам грыпу і вострых рэспіраторных інфекцый дасягнула свайго піку.
Такая сітуацыя можа захоўвацца да красавіка, – паведамляюць у Міністэрстве аховы здароўя. Па-ранейшаму ад агульнай колькасці хворых амаль 60% гэта дзеці.
Адмысловец па санітарна-эпідэміялагічных пытаннях адзначае, што нельга ігнараваць усю сур’ёзнасць наступстваў ад грыпу:
– Вірус грыпу ў першую чаргу ўздзейнічае на слізістую. У сувязі з гэтым адбываецца распад клетак і ўзнікае такая з’ява як інтаксікацыя арганізма прадуктамі распаду клетак. Гэта праяўляецца ў выглядзе павышэння тэмпературы цела, дрыжыкаў. Калі далучаецца спадарожная бактэрыяльная інфекцыя, то магчымае і паражэнне лёгкіх, мозга, вушэй у выглядзе пнеўманіі, атыту альбо менінгіту, чым і небяспечны грып.
Суразмоўца дадае, што распаўсюду інфекцый спрыяе хістанне тэмператур. Таму з прыходам у лютым няўстойлівага надвор’я, рэзкага пацяплення, захворванні пайшлі ў гару.
Беларускае Радыё Рацыя