Беларускія праваабаронцы падрыхтавалі агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі за люты. У ім адзначаецца, што сітуацыя «па-ранейшаму застаецца крытычнай». Працягваюцца рэпрэсіі ў дачыненні да палітычных праціўнікаў рэжыму і іншадумцаў, а рэжым Лукашэнкі на гэтым фоне дэманструе «ілюзію грамадзянскай згоды і ўсенароднай падтрымкі дзяржаўнай палітыкі».

Вядома пра не менш як 625 выпадкаў рэпрэсій (судоў і затрыманняў) і прынамсі пра 548 выпадкаў палітычна матываванага адміністрацыйнага разгляду ў судзе. Суддзямі прызначана як мінімум 95 адміністрацыйных арыштаў, 84 штрафы, тройчы – грамадскія працы. Больш за 100 чалавек – палітзняволеных і іх блізкіх – былі асуджаны ў адміністрацыйным парадку за атрыманне прадуктовай дапамогі. У Беларусі больш за 1400 палітычных зняволеных. У лютым памёр палітвязень Ігар Леднік.






