
У судзе Лунінецкага раёна 28 кастрычніка пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць Артура Малчана і Артура Канапацкага паводле арт. 370 (здзек з дзяржсімвалаў) Крымінальнага кодэкса.
Працэс вядзе суддзя Святлана Братанава.
Як паведаміла “Берасцейская Вясна”, хлопцаў судзяць за тое, што яны ў 2021 знялі з будынку крамы дзяржаўны сцяг.
Аднаго з затрыманых знайшлі па адбіткаў пальцаў, які той здаваў падчас прызыўной кампаніі ў 2024 годзе.
Кпыніца: t.me/viasna96






