6 чэрвеня свае народзіны адзначае журналіст і палітвязень Дзяніс Івашын.

Дзень народзінаў ён сустракае за кратамі ў калоніі на тэрыторыі Беларусі. Вось ужо паўгода, як ад яго няма тэлефанаванняў, але сябры не забываюць пра яго.
Адзін з іх, Мікола Бянько, з цеплынёй узгадвае іх сяброўства:
– Я лічу Дзяніса Івашына сваім досыць блізкім сябрам. Чаму я так кажу, таму што я яго ведаю практычна 20 год. Мы разам вучыліся ў магістратуры ў Вільні ў ЕГУ. І жылі нават у адным пакоі. Я памятаю Дзяніса як вельмі стараннага адказнага чалавека, які грунтоўна рыхтаваўся да заняткаў. І заўжды меў свой пункт гледжання.
Па словах рэдактара выдання «Новы Час» Сяргея Пульшы, рэдакцыя заўсёды добра ўзгадвае Дзяніса:
– Дзяніс Івашын застаецца для нас нашым аўтарам, нашым супрацоўнікам, нашым сябрам, нашым калегам. Тое, што мы шмат гадоў яго не бачылі, гэта не адмяняе таго, што мы пра яго помнім, мы пра яго думаем, мы заўсёды падкрэсліваем, што Дзяніс Івашын аўтар «Новага часу», які знаходзіцца ў зняволенні.
Паводле рашэння суда Дзяніс Івашын асуджаны на 13 гадоў і 1 месяц пазбаўлення волі. Сябры і калегі заклікаюць выказваць падтрымку Дзянісу і дасылаць лісты на адрас:
СТ-8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А
Дзяніс Яўгенавіч Івашын.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






