BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сябры-ваяры згадваюць загінулага Васіля “Дзіра” Рапіцкага

Днямі стала вядома пра гібель 4 сакавіка беларускага добраахвотніка Васіля “Дзіра” Рапіцкага. Пра гэта ў сваіх сацыяльных сетках паведаміла яго жонка Святлана. Ён паходзіць з беларускага горада Крупкі, але апошнім часам жыў у Кіеве.

Беларускія добраахвотнікі ва Украіне.

Былы добраахвотнік Аляксандр Клачко распавядае пра тое, якім ён запомніў загінулага ваяра:

– Ён быў простым хлопцам, як мне здаецца. Ён вельмі па-гаспадарску падыходзіў да выканання сваіх абавязкаў, бо гэта праца была. Вайна таксама была для нас як праца. На будоўлі ён добра выконваў бы сваю працу, так і там. Думаў, каб усё было зроблена не абыяк, а з гаспадарскім падыходам. Не злаўжываў сваімі каманднымі паўнамоцтвамі.

Васіль "Дзір" Рапіцкі і Дзяніс Урбановіч.
Васіль “Дзір” Рапіцкі і Дзяніс Урбановіч.

Сваім сябрам лічыў Васіля “Дзіра” Рапіцкага і ваяр, які і цяпер ваюе ва Украіне, добраахвотнік Дзяніс Урбановіч:

– 2026 год пачаўся, загінуў «Вуж», я яго таксама добра ведаў, мы пачыналі разам, былі і ў абароне Кіева і ў батальёне «Волат». Ён тады баў камандзірам ПЗРК. Ну і зараз загінуў «Дзір». Таксама на пачатку вайны мы падзнаёміліся, ён быў у мяне гранатамётнікам. Мы ўдзельнічалі з ім у розных задачах, сябравалі. Потым я атрымаў перашае параненне, у нас тады адбылося перафарматаванне, тады заснаваўся батальён «Волат». І ён пайшоў у ПТРК. Ён быў кіроўцам. Так атрымалася, што ў яго машыну патрапіў дрон.

Нагадаем, Васіль “Дзір” Рапіцкі загінуў падчас баявога задання ў выніку атакі так званага “дрона-ждуна”, калі быў за стырном вайсковай машыны. Яго пабрацім, які знаходзіўся побач, ацалеў.

Васілю Рапіцкаму было 40 гадоў, у яго засталіся жонка і двое няпоўнагадовых дзяцей.

Беларускае Радыё Рацыя