Праваабаронцам стала вядома, што Дзмітрыя і Вольгу Капузаў асудзілі на 24 і 21 год пазбаўлення волі адпаведна. Таксама пару ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў». Сужэнцаў абвінавачвалі ў «тэрарызме» і «незаконных дзеяннях з боепрыпасамі».

Дзмітрыя і Вольгу затрымалі ў студзені 2024 года і паказалі ў прапагандысцкім відэароліку — сцвярджалася, што яны нібыта супрацоўнічалі са спецслужбамі Украіны.
У прапагандысцім відэа таксама паказалі, як Дзмітрыю пры затрыманні прастрэлілі сцягно. А пазней — як ён перасоўваецца на мыліцах. Брата Дзмітрыя адразу па затрыманні супрацоўнікі КДБ збівалі па галаве.
вясна






