BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сямёра чалавек асуджаныя за «спробу зрыву» мінулага рэферэндуму

Рэпрэсіі ў Беларусі. 7 чалавек асуджаныя за «спробу зрыву» рэферэндуму ў 2022 годзе. Ім прысудзілі ад 2 да 3 гадоў пазбаўлення волі. Такія лічбы прыводзіць ПЦ Вясна. Паводле Следчага камітэту, асуджаныя нібыта рассылалі ад імя суддзяў, пракурораў і прадстаўнікоў праваахоўных органаў лісты «са своеасаблівымі пагрозамі» членам ЦВК і камісій па рэферэндуме.

Па інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», паводле артыкулу КК «перашкода ажыццяўленню выбарчых правоў» былі асуджаныя Міхаіл ХаміцэвічМікалай КаробкаВячаслаў Дашкевіч, Таццяна Заяц, Раман Карпук, Раман Лабанаў, Аляксей Хількевіч

Нагадаем, што рэферэндум 2022 года адбываўся на фоне рэпрэсій пасля падаўлення масавых палітычных пратэстаў. Улады не адкрылі ўчасткаў за мяжой і не публікавалі спісы сяброў выбарчых камісій. Магчымасць сабрацца ў асноўны дзень галасавання 27 лютага людзі выкарысталі для антываенных пратэстаў у сувязі з уварваннем Расеі ва Украіну. Сотні былі затрыманыя.

Беларускае Радыё Рацыя