Першую святочную паштоўку з Раством Хрыстовым і наогул першую вестачку за некалькі апошніх месяцаў атрымала сям´я ад палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк.
Паліна звярнулася да сваіх сыноў, кажа муж Паліны Андрэй Шарэнда:
– 28 снежня нечакана прыйшла невялікая паштоўка ад Паліны. Яна выслала яе ў той час, калі знаходзілася ў СІЗА 3 у Гомелі. У паштоўцы Паліны віншуе сваіх сыноў з надыходзячымі калядамі, жадае правесці іх годна, і годна адпачыць на вакацыях. Мы вельмі радыя такой вестцы, бо кожная вестка ад Паліны – вялікая радасць для нас. На жаль, гэтая радасць адбываецца нячаста.
Паводле Андрэя Шарэнды, 21 снежня Паліна была этапавана з СІЗА №3 Гомеля для адбыцця далейшага пакарання. Пакуль невядома куды. Але меркавана, у жаночую калонію №24 Зарэчча Гомельскай вобласці для жанчын-рэцыдывістак, якая праславілася сваімі надзвычай жорсткімі ўмовамі.
Беларускае Радыё Рацыя